viasna on patreon

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20-26 чэрвеня

2016 2016-06-26T20:40:31+0300 2016-06-26T20:41:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна»  ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

ВЫСНОВЫ

– Выбарчая кампанія застаецца ў беларускім грамадстве малапрыкметнай падзеяй, нягледзячы на пэўную актывізацыю дзейнасці палітычных рухаў і партый;

– дзяржаўныя СМІ актыўна асвятлялі V Усебеларускі народны сход (22–23 чэрвеня, Мінск) і рэпрэзентавалі яго як найвышэйшую форму народаўладдзя;

– апазіцыйныя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у абласныя і акруговыя выбарчыя камісіі: заўважная актыўнасць ПБНФ, ПЛ «Справядлівы свет»; заяўлена пра вылучэнне прадстаўнікоў АГП і БСДП (Грамада);

– заява старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб працэдуры падліку галасоў дае падставы для сумневу ў дакладнасці і празрыстасці гэтай працэдуры.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства