viasna on patreon

У Бабруйску стала болей месцаў для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў

2016 2016-06-23T13:45:56+0300 2016-06-23T13:46:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zbor-podpisau-shyld.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскі гарвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў.

Як і падчас мінулых выбараў у ПП НС, зборшчыкам подпісаў нельга будзе працаваць на плошчы Леніна і плошчы Перамогі. Пад забарону трапляе падземны пешаходны пераход: у Бабруйску такі адзін, каля самага буйнога прадыпрыемства ў горадзе - ААТ "Белшына".

Таксама пікетоўшчыкам забаранілі набліжацца (на адлегласці менш за 50 метраў) да аб'ектаў чыгуначнага і аўтамабільнага траспарту (вакзалы, станцыі, пасадачныя платформы), будынкаў прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый вайсковых частак.

Калі параўноваць з выбарамі ў ПП НС 2012-га году, месцаў для пікетаванняў з мэтай збору подпісаў у Бабруйску стала болей. Напрыклад, на апошніх парламенцкіх выбарах у горадзе пад забарону траплялі тэрыторыі, прылеглыя да рэдакцый СМІ, прадпрыемстваў вода-цепла-энергазабеспячэння, дзіцячых садкоў, установаў агульнай сярэдняй адукацы, арганізацый аховы здароўя. http://spring96.org/be/news/54120

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства