viasna on patreon

Раварысты “Крытычнай масы” абскарджваюць пастановы ДАІ ў судзе (абноўлена)

2016 2016-06-22T11:25:00+0300 2016-06-22T11:49:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Таццяна Мотыль увечары 21 чэрвеня вынесла рашэнне па скарзе Кірыла Падабеда на пастанову ДАІ аб накладанні штрафу за парушэнне ПДР - пакінуць рашэнне ДАІ без зменаў.

Аднак ранкам 22 чэрвеня, на які быў перанесены разгляд аналагічнай скаргі Дзмітрыя Пахомава, Таццяна Мотыль прыняла да ўвагі аргументы раварыста, адмяніла пастанову ДАІ і накіравала справу аб адміністрацыйным правапарушэнні на новы разгляд у  УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

***

20 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна абскарджвалася пастанова ДАІ аб накладанні штрафу за парушэнне правілаў дарожнага руха Кірылам Падабедам падчас акцыі “Крытычная маса”. Справу разглядала суддзя Таццяна Мотыль. Вынясенне рашэння па скарзе было адкладзена на 21 чэрвеня.

Сёння ж у 17.00 адбудзецца разгляд скаргі Дзмітрыя Пахомава на такую ж пастанову ДАІ таксама ў судзе Маскоўскага раёна.

У сваёй скарзе раварыст звяртае ўвагу:

“Мне ў віну ставіцца тое, што 29 красавіка 2016 года каля 19:40 я, кіруючы роварам, рухаўся па праезнай частцы праспекта Машэрава з боку праспекта Пераможцаў у напрамку вул. Даўмана, пры наяўнасці тратуара. Пры разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэнні я сваю віну не прызнаў і патлумачыў, што па праспекце Машэрава 29 красавіка 2016 года каля 19:40 рухаўся выключна па тратуары.

Дадзены факт пацвярджаецца відэазапісам з рэгістратара, усталяванага ў службовым аўтамабілі ДАІ, на якім выразна відаць маё перамяшчэнне на ровары па тратуары (час, усталяваны на відэарэгістратары - 19:39). У сувязі з гэтым у службовай асобы, якая разглядала справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, меліся ўсе падставы для спынення справы”.

30 чэрвеня ў 16.30 адбудзецца судовае паседжанне і па скарзе назіральніка БХК і “Вясны” Кірыла Кажэнава.  

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

Па рашэнні ДАІ кожнага з чатырох затрыманых аштрафавалі па арт. 18.23 КаАП “Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху”, а справы ў дачыненні да раварыстаў за непадпарадкаванне законаму распараджэнню службовай асобе па арт. 23.4 КаАП, якія разглядаліся судом, былі адпраўленыя на дапрацоўку ў РУУС.

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня прад’явілі абвінавачванні. На дадзены момант ён знаходізцца ў СІЗА-1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства