Гомельскі актывіст АГП правёў больш за тры гадзіны ў пастарунку з-за майкі «За Беларусь без Лукашэнкі»

2016 2016-06-17T23:09:25+0300 2016-06-17T23:09:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

Больш за тры гадзіны 17 чэрвеня трымалі ў міліцэйскім пастарунку гомельскага актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых. Каля 11.30, падчас візіту Лукашэнкі ў Гомель, актывіста ў майцы «За Беларусь без Лукашэнкі» затрымалі на праспекце Перамогі. «Калі выйшаў з аддзялення сувязі, невядомыя ў цывільным літаральна скруцілі мяне ў барановы рог і сілай пасадзілі ў аўто, дзе трымалі за рукі і ногі. Ніхто не назваўся, не патлумачыў прычыну затрымання. Мяне завезлі ў Чыгуначны РАУС, дзе перадалі мясцовым супрацоўнікам міліцыі. Але я паспеў сказаць, што часы зменяцца, і яны будуць адказваць за гэтае беззаконне», - гаворыць актывіст. На яго склалі пратакол адміністрацыйнага затрымання, у якім запісана, што прычынай затрымання было ўстанаўленне асобы. Але хто і на якіх падставах затрымаў - не сказана.

Уладзіміра Няпомняшчых адпусцілі з пастарунку ўжо пасля 15.00 - пасля таго, як Лукашэнка з'ехаў з Гомеля.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства