viasna on patreon

На “Пякельнай кухні” - дыскусія на тэму смяротнага пакарання

2016 2016-06-01T11:28:59+0300 2016-06-01T12:43:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piakelnaja-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда і Алесь Бяляцкі.

Андрэй Палуда і Алесь Бяляцкі.

У Менску 31 траўня адбыўся прагляд вядомага спектакля Беларускага свабоднага тэатра “Пякельная кухня” («Trash Cuisine»), які завяршыўся дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.  

Спектакль “Пякельная кухня” рэжысера Мікалая Халезіна, галоўным лейтматывам якого стала тэма ўжывання смяротнага пакарання ў Беларусі і свеце –  частка  кампаніі «Give a Body Back» («Вярніце цела»), якая стартавала  ў кастрычніку 2012 года. Тады ж адбылася прэм'ера спектакля  ў Амстэрдаме.

 

Пасля спектакля адбылося абмеркаванне тэмы смяротнага пакарання, у якім бралі ўдзел сябры Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і Андрэй Палуда. Падчас дыскусіі гледачы, акторы, праваабаронцы абмеркавалі псіхалагічныя, грамадскія, маральныя аспекты такой пачварная з'явы як забойства ад імя дзяржавы, якая ў Еўропе засталося толькі на тэрыторыі Беларусі. Усе пагадзіліся, што толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх неабыякавых да гэтага пытання грамадзянаў Беларусі, а таксама пры дапамозе міжнароднай супольнасці можна будзе дабіцца адмены смяротнага пакарання. 

  

Кампанія «Вярніце цела», якую арганізавалі Наталля Каляда, Мікалай Халезін, Ірына Багданава і ініцыятыва «Free Belarus Now», уключае ў сябе шэраг патрабаванняў: скасаванне смяротнага пакарання ў Беларусі, завяршэнне расследавання спраў аб зніклых і вяртанне іхніх целаў сваякам, вяртанне целаў пакараных смерцю іхным родным і блізкім і вызваленне палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства