Гомельскі "хімік": Правы свае адстойваць трэба, каб адчуваць чалавекам, прынамсі

2016 2016-05-31T08:50:15+0300 2016-05-31T08:52:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pradkin-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Прадкін. Фота http://gomelspring.org/

Уладзімір Прадкін. Фота http://gomelspring.org/

Рэчычанін Уладзімір Прадкін, які адбывае пакаранне ў "Папраўчай установе адкрытага тыпу № 18" у Гомелі за нявыплату аліментаў, падаў заяву ў адміністрацыю папраўчай установы, каб яна забяспечыла яго харчаваннем, бо  ўжо месяц знаходзіцца без працы і не мае сродкаў да існавання. Мы сустрэліся са сп.Уладзімірам побач з будынкам "Папраўчай установы № 18", каб высветліць акалічнасці справы і запытацца наконт парадкаў на "хіміі".

- Уладзімір, чаму вы зараз не працуеце і змушаны дамагацца, каб адміністрацыя забяспечвала вас харчаваннем?

Я год працаваў у жаночай турме, але па стану здароўя ( у мяне грыжа пазваночніка) я не мог выконваць пэўныя працы, і мяне адтуль зволілі. Ужо месяц я сяджу без працы, грошаў на пражыванне ў мяне няма. Наогул, цяжка мне знайсці працу, бо патрабуецца збольшага рабсіла, а я, у сувязі з грыжай пазваночніка, працоўны ніякі. У УК РБ арт.48.4 ёсць пункт, згодна з якім, калі ў асуджанага няма сродкаў да пражывання, адміністрацыя мусіць яго забяспечваць харчаваннем.  Я звярнуўся з такой просьбай у адміністрацыю "Папраўчай установы № 18" дзе я адбываю пакаранне, напісаў заяву. Яны з маёй заявай звярнуліся ў "Дэпартамент па выкананню пакарання". Чакаем зараз адказу адтуль. Спачатку адміністрацыя наогул не хацела прымаць маю заяву, маўляў, зараз гэты артыкул ужо не працу, але ў сувязі з тым, што я звярнуўся ў пракуратуру адначасова, адміністрацыя заварушылася і звярнулася ў ДВП.

- Распавядзіце калі ласка пра стаўленне да асуджаных з боку адміністрацыі хіміі.

Уся праблема ў тым, што ў папраўчых установах наогул і ў нашай у прыватнасці, быдлячае стаўленне да асуджаных. Людзей гнабяць, прыніжаюць іх чалавечую годнасць. Міліцыя паводзіць сябе фанабэрыста і стаўленне да асуджаных як да абсалютна бяспраўных асобаў. І гэта называецца выпраўленнем. Маральнае аблічча супрацоўнікаў папраўчых устаноў пакідае жадаць лепшага. Большасць з іх маюць комплекс непаўнавартасці і самасцвярджаюцца за кошт асуджаных. Усё чаму тут вучыцца чалавек - быць таўстаскурым. У папраўчых установах асуджаныя знаходзяць сабе падобных, абменьваюцца інфармацыяй як здзейсніць злачынства і не трапіць за краты. Ёсць такая прымаўка - садзяць не за тое, што зрабіў злачынства, а за тое, што трапіўся. Хімія і турма - гэта ўстановы па выхаванню злачынцаў. Тут вучаць як правільна рабіць няправільныя ўчынкі. Насамрэч, ніхто не хоча каб знікла злачыннасць, інакш сярод міліцыянтаў будзе беспрацоўе.

- А ці можна неяк супрацьстаяць кепскаму стаўленню міліцыянтаў да асуджаных?

Можна канешне пісаць скаргі ў пракуратуру на перавышэнне паўнамоцтваў з боку міліцыянтаў, за грубае стаўленне, але - гэта не мае сур'ёзнага эфекта, толькі настройваеш супраць сябе адміністрацыю, якая пачынае папросту помсціць за скаргі. Напрыклад, у выходны дзень асуджанага, які скардзіўся,  не пусцяць у горад. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сярод міліцыянтаў ёсць і прыстойныя людзі, якія не зневажаюць асуджаных і нават праяўляць нейкае спачуванне і разуменне.

- Але ж вы жа пішаце скаргі ў розныя інстанцыі, звяртаецеся да журналістаў, дык якая пазіцыя больш выгодная для асуджанага: сядзець моўчкі ці адстойваць свае правы?

Я мяркую ўсё ж такі, што ёсць сэнс адстойваць свае правы, сваю пазіцыю. Прынамсі, дзеля таго каб адчуваць сябе чалавекам.

- Уладзімір, я ведаю, што вы ўжо год адсядзелі на "хіміі", чаму вас не адпускаюць на хатнюю "хімію"?

Па-першае, я маю матэрыяльны зыск, а па-другое, у мяне ўжо 7 парушэнняў правілаў унутранага распарадку: 4 парушэння за шчацінне на твары, адно за карыстанне перачынным нажом, адно за тое, што пакінуў у разетцы ўключаны нэтбук, калі хадзіў у прыбіральню, і парушэнне за тое, што меў кіпяцільнік

- А якія наступствы для вас могуць мець гэтыя парушэнні? Вас могуць перавесці на зону?

Не, за мае парушэнні на зону не перавядуць, бо для гэтага трэба сур'ёзныя парушэнні: уцёкі, п'янства неаднаразовае. За гэтыя парушэнні можна трапіць у ШЫЗО (штрафны ізалятар) у ІЧУ па вуліцы Міжгародняя. Я там ужо неаднаразова быў. Умовы там бядлячыя. Людзі спяць на голай падлозе без матрацаў, набіваюць людзей як селядцоў у бочку. Камера разлічаная на 8 чалавек, набіваюць туды 15. У ёй жа знаходзіцца і параша, якая вельмі смярдзіць, за 10 сутак можна прасмардзецца.

“Гомельская Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства