Чэрвень для Вячаслава Сіўчыка пачынаецца з судоў

2016 2016-05-31T08:33:43+0300 2016-05-31T08:42:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siuchyk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

На 2 і 6 чэрвеня прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў актывіста руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 10 гадзін раніцы 2 чэрвеня пачнецца разгляд пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Маецца на ўвазе устаноўчы сход Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які адбыўся 15 траўня ў Купалаўскім парку сталіцы.

Зусім нядаўна, 26 траўня, той жа суд Цэнтральнага раёна разглядаў справу аб гвалтоўным начным нападзе ў пад’ездзе ўласнага дома на Вячаслава Сіўчыка. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала ў судовым паседжанні Сіўчыка вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Палітыку прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства