Міністэрства інфармацыі блакуе сайт “Вясны”

2016 2016-05-27T15:29:33+0300 2016-05-27T16:30:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasna-sait-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наведвальнікі сайта spring96.org, якія працуюць у дзяржаўных установах, ад сённяшняга дня не змогуць адчыніць інфармацыйны рэсурс Праваабарончага цэнтра “Вясна”. На маніторы адразу ўзнікае надпіс: "Ресурс заблокирован в соответствии с законодательством РБ".

Хутчэй за ўсё, сайт “Вясны” з 27 траўня ў чарговы раз унесены ў спіс абмежаванага доступу для карыстальнікаў ў дзяржаўных установах, установах адукацыі і культуры і заблакаваны некаторымі правайдэрамі.

У мінулым годзе, з 1 студзеня ў Рэспубліцы Беларусі ўступіў у сілу дапоўнены Закон аб сродках масавай інфармацыі, згодна з якім інтэрнэт-сайты могуць быць заблакаваныя пры размяшчэнні неналежнай інфармацыі. Гэтая працэдура прадугледжвае папярэдняе вынясенне двух папярэджанняў, аднак па рашэнні Міністэрства інфармацыі доступ можа быць абмежаваны і за аднаразовае парушэнне заканадаўства.

Прычым прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі не агалошваюць спісаў сайтаў, доступ да якіх абмежаваны, і не называюць прычыны іх блакіроўкі.

Для абыходу цэнзуры ў інтэрнеце карыстальнікі могуць выкарыстоўваць магчымасць доступу да заблакаваных рэсурсаў праз іншыя дазволеныя рэсурсы. Як адчыніць заблакаваны сайт – можна падрабязна даведацца тут

Пра змест асноўных праваабарончых навін – чытайце на старонцы арганізацыі ў facebook 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства