У Менску прадставілі Дэкларацыю правоў студэнтаў

2016 2016-05-27T13:34:01+0300 2016-05-27T13:34:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studenty.jpg

Летась Беларусь стала ўдзельнікам Балонскага працэсу. Аднак, айчынная сістэма навучання вельмі марудна, а месцамі зусім не хоча адаптавацца да міжнародных нормаў. У адказ на гэта шэраг студэнцкіх аб′яднаньняў распрацавалі Дэкларацыю правоў студэнтаў. Прэзентацыя дакумента адбылася ў Менску.

«Дэкларацыя сталася вынікам супольнай працы многіх студэнцкіх аб’яднанняў,» — гаворыць старшыня «ЗБС» Яўген Міхасюк: — Гэтая дэкларацыя была падпісана з нуля. Зразумела, што былі абмеркаванні, круглыя сталы, а за аснову бралі дэкларацыю студэнтаў, што была выдадзена ЗБС у сярэдзіне 2000-х. Як вы можаце бачыць, тут ёсць 5 частак, якія ахопліваюць амаль усе сферы жыцця студэнтаў. Дэкларацыя — гэта ў першую чаргу платформа, якая ў нас цяпер створана для будучага дыялогу.

 «З яе дапамогай мы паспрабуем патлумачыць уладам, што насамрэч трэба студэнтам,» — дадаў Яўген Міхасюк. Дэкларацыя была падрыхтавана напярэдадні ўнясення правак у афіцыйны Кодэкс аб адукацыі. Стваральнікі Дэкларацыі спадзяюцца, што змены адбудуцца з улікам патрабаванняў распрацаванага дакумента. Неўзабаве працу пачне адмысловы сайт Дэкларацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства