viasna on patreon

Алексу Кліменку штаф 60 базавых за пікет у падтымку Саўчанка

2016 2016-05-20T11:48:35+0300 2016-05-20T11:58:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket_sav1804.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет каля расійскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанка (фота БелаПАН)

Пікет каля расійскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанка (фота БелаПАН)

19 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна праходзіла паседжанне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да актывіста Алекса Кліменкі. Судзіла Вікторыя Шабуня.

Суд вінаваціў Алекса Кліменку па ч. 3 арт. 23.34 КаАП “Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні” і па арт. 23.4 КаАП “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў” за пікет каля Расійскай амбасады ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, што адбыўся 18 красавіка 2016 года.

Сам актывіст на суд не з’явіўся.

Па першым пратаколе сведкі-міліцыянты Андалюкевіч, Ясінскі і Баганік паведамілі, што бачылі Алексу Кліменку з плакатам каля амбасады. Да яго падыходзілі міліцыянты ў форме, папярэджвалі аб недапушчальнасці правапарушэння, але ён не рэагаваў. Суддзя ўсім сведкам паказвае фота Алексы Кліменка з плакатам.

Па другім пратаколе сведкі  супрацоўнікі АМАПу Матлах Сяргей і Іода Максім распавядалі, як бачылі, што Алекса Кліменка выходзіў на праезную частку і не звяртаў ўвагу на просьбы вярнуцца на ходнік, перашкаджаў руху аўтамабіляў.

У выніку суд пастанавіў прыцягнуць актывіста да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа шляхам поўнага складання ў 60 базавых велічынь: па арт. 23.34 КаАП – 50 базавых велічынь, па арт. 23.4 КаАП – 10 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства