viasna on patreon

Шведа судзілі за раздачу газет

2016 2016-05-20T08:42:20+0300 2016-05-20T08:57:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shved-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Швед у судзе.

Аляксандр Швед у судзе.

19 траўня адбыўся працяг суда па справе Аляксандра Шведа, фактычна за раздачу газет "Салідарнасць" каля прахадной завода ў Слоніме.

Але пратакол складзены за правядзенне пікета без дазволу па арт. 23.34 ч.1 КоАП РБ. Газеты раздаваў Швед 31.03.16, а пратакол складзены маёрам міліцыі Слонімскага РАУС - 08.04.16г.. Сведак з боку міліцыі - няма. Дадзеныя былі ўзятыя са здымка з інтэрнэта. Там відаць пікетоўшчыкі, але Швед стаіць збоку і раздае газеты. Ён і не адмаўляе, што там сапраўды ён, але ж у пікеце ён не ўдзельнічаў.

Цікава, што сяброў прафсаюза РЭП з Берасьця, якія там пікетавалі і трымалі плакаты, таксама судзілі, але вынеслі папярэджаньне, а вось Аляксандра Шведа, удзел якога зусім не даказаны судом, суддзя Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы Вольга Раманюк аштрафавала да 20 базавых велічын.

Праваабаронцы ПЦ "Вясна" з Баранавіч Сяргей Гоўша і Аляксандр Вайцешык лічаць гэты прысуд незаконным. Ніякага доказу ў суда не было і рашэнне суда яны лічаць палітычна матываваным.

Аляксандр Швед будзе рыхтаваць скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

 "Берасцейская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства