Акцыя ў цэнтры Мінска: “Якія правы патрэбны гомасэксуалам”
Сёння, 17 траўня, адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансфобіі. У гэты дзень група дысідэнтаў і грамадскіх актывістаў супраць ксенафобіі правялі ў цэнтры Мінска грамадскую інфармацыйную акцыю. Спачатку яны сабраліся каля станцыі метро “Няміга”, дзе распаўсюджвалі ўлёткі, у якіх распавядаецца аб парушэннях правоў гомасэксуалаў, аб забароне дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.
У 13 гадзін актывісты сабраліся каля амбасады ЗША і правялі пікет салідарнасці з грамадзянамі гэтай краіны па пытанні легалізацыі аднаполых шлюбаў, здзейсненым Вярхоўным судом ЗША ў чэрвені мінулага года.
Пікет, які доўжыўся паўгадзіны, прыцягнуў пільную ўвагу прадстаўнікоў сілавых структур і людзей у цывільным, якія старанна фіксавалі падзею на відэакамеры. Аднак, як паведамілі назіральнікі, удзельнікаў акцыі пры гэтым не затрымлівалі і яны спакойна разыйшліся.