Раніцай у Наваполацку затрымалі сябра аргкамітэту БХД Андрэя Гайдукова

2016 2016-04-28T15:31:02+0300 2016-04-28T15:32:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gaidukou-1n.jpg
Гайдукоў Андрэй. Фота Радыё Свабода.

Гайдукоў Андрэй. Фота Радыё Свабода.

У Наваполацку раніцай 28 красавіка быў затрыманы сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэй Гайдукоў. Затрыманне адбылося падчас вывешвання плакатаў “Праца – права, а не абавязак”. 
«Затрыманне адбылося на трэцяй расцяжцы, цалкам нечакана. Трэба прыцягваць увагу гараджан да праблемы з правам на працу. Бо ў нас то караюць за „дармаедства“, то звальняюць чалавека, які імкнецца працаваць. Такая сітуацыя здарылася з Мікалаем Шарахам: не працягнулі кантракт, хоць ён, бадай што, самы дасведчаны работнік. А прычына гэтага — тое, што ён адзін з лідараў “Свабоднага прафсаюзу Беларускага”, адстойвае правы працоўных на прадпрыемстве “Полацк-Шкловалакно”, а гэта не падабаецца адміністрацыі”, - адзначыў Андрэй Гайдукоў.
Пасля выхаду з ГАУС Наваполацку актывіст адразу накіраваўся на пікет салідарнасці з Мікалаем Шарахам у Полацку. На месцы абышлося без затрыманняў, аднак, пазней высветлілася, што Мікола Шарах быў затрыманы каля дома.
На Андрэя Гайдукова ў Наваполацкім ГАУС склалі адміністрацыйны пратакол паводле часткі 2 артыкула 21.14 — «Парушэнне правіл утрымання і добраўпарадкавання населеных пунктаў». Разбор па гэтым факце адбудзецца ў панядзелак, 2 траўня, а 15-й гадзіне, у Наваполацкім гараддзеле міліцыі.
 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства