viasna on patreon

Сёння - 12 судоў за Дзень волі

2016 2016-04-28T15:23:00+0300 2016-04-29T09:15:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dv-1-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года.

Дзень волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года.

28 красавіка ў Мінску працягнуцца суды над удзельнікамі Дня волі. Паколькі дазволенае шэсце часткова праходзіла не па заяўленым маршруце, на многіх удзельнікаў масавага мерапрыемства былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У судзе Савецкага раёна Мінска разглядаюцца справы:

Касі Людвіг (пачатак у 10 гадзін, суддзя С. Салапан), пастанова - штраф 25 базавых велічынь, 5 мільёнаў 250 тысяч.

Максіма Вінярскага (10-00, суддзя Фёдарава), пастанова - штраф 35 базавых велічынь. 

Алеся Макаева (10-00, суддзя Д. Жданок), пастанова - штраф 30 базавых велічынь.

Яўгена Батуры (10-00, суддзя Драчова), пастанова - штраф 30 базавых велічынь.

Мікалая Коласа (14-30, суддзя Драчова), пастанова - штраф 20 базавых велічынь.

Дзмітрыя Паліенкі (10-00, суддзя Круковіч), вынік суда пакуль невядомы.

Дзмітрыя Сільчанкі (14-30, суддзя Абрамовіч), пастанова - штраф 30 базавых велічынь. 

Дзмітрыя Дашкевіча (14-30, суддзя А. Якунчыхін), пастанова - штраф 20 базавых велічынь. 

Аляксея Янукевіча (10-00, суддзя Л. Гарчыліна), пастанова - штраф 35 базавых велічынь.

Мікалая Казлова (10-00, суддзя Дубаневіч), пастанова - штраф 40 базавых велічынь.

Віталя Рымашэўскага (суддзя Фёдарава),  пастанова - штраф 10 базавых велічынь. Суд над Віталём Рымашэўскім прайшоў за 7 хвілін. За гэты час былі апытаныя ўсе сведкі і вывучаныя ўсе матэрыялы справы.

і  намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Алеся Лагвінца. Яго пакаралі у судзе Цэнтральнага раёна за акцыю на Кастрычніцкай плошчы 19 сакавіка штрафам у памеры 15 базавых велічынь.

Раней за ўдзел у Дні волі былі аштрафаваныя палітыкі Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька - па 50 базавых велічыняў кожны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства