viasna on patreon

Віцебскія ліквідараты наступстваў аварыі на ЧАЭС збіраюцца правесці жалобную імпрэзу

2016 2016-04-19T22:52:25+0300 2016-04-19T22:53:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-charnobyl-akcija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш як 10 гадоў запар 26 красавіка ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы збіраюцца на беразе Дзвіны і пускаюць па рацэ вянок памяці. Сёлета, лічаць  яны, 30-я ўгодкі скрушных падзеяў мусяць быць адзначаны больш масштабна.

“Зазвычай мы збіраемся неафіцыйна, і за тым, як мы адзначаем чарговыя ўгодкі аварыі ў Чарнобылі, пільна назіраюць міліцыянты. Бывае, стаіць “аўтазак”, бывае, што супрацоўнікі і ў форме, і ў цывілным. Але нас не чапаюць, толькі  нам непрыемна ўсведамляць, што нас лічаць патэнцыйнымі правапаршальнікамі”, -- гаворыць адзін са сталых арганізатараў жалобных акцый Анатоль Гнеўка.

Сёлета некалькі  віцебскіх ліквідатараў схадзілі на прыём у аблвыканкам, каб паразмаўляць пра фармат сёлетняй імпрэзы. На іхную думку, сапраўдны подзвіг, якія здзяйснялі людзі, ратуючы іншах ад наступстваў аварыі на АЭС, сёння ўспрымаецца ўжо як нешта несур’ёзнае. Ліквідатары не маюць істотных ільготаў, мала ўвагі надаецца вывучэнню досведу ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, дый сам стутус “ліквідатараў” зменены на “пацярпелых ад аварыі”.

“Мы не пацярпелыя, нас накіравалі ў Чарнобыль, і мы выконвалі там свой абавязак – хто вайсковы, а хто – грамадзянскі. Я не бянтэжуся казаць, што ліквідатары наступстваў аварыі – сапраўдныя героі, якія свядома рызыкавалі сваім жыццём. І я лічу, што загінулыя, а таксама жывыя ліквідатары вартыя глыбокай пашаны – нават памятніка, якога ў беларусі дагэтуль няма”, -- кажа Анатоль Гнеўка, які ў 1988 годзе амаль паўгода ўзначальваў штаб грамадзянскай абароны ў Чырнобыльскай зоне, кіручы работамі па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Паводле спадара Гнеўкі, абласныя ўлады выказалі намер далучыцца да адзначэньня 30-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У якой форме – пакуль да канца не зразумела. Але віцебскія ліквідатары гатовыя і адны чарговы раз  выйсці на сваю, традыцыйную ўжо акцыю: пасля кароткіх прамоваў-успамінаў пусціць па Дзвіне вянок з жалобнай стужкай, на якім зноў будзе напісана “Героям-ліквідатарам ад нас, жывых”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства