Пратакол правапарушэння – за перфоманс супраць мяса

2016 2016-04-15T14:21:02+0300 2016-04-16T22:51:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/komarovka-aktion-2016-03-26-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перфоманс супраць мясной індустрыі на Камароўскім рынку 26 сакавіка. Фота onliner.by

Перфоманс супраць мясной індустрыі на Камароўскім рынку 26 сакавіка. Фота onliner.by

Актывіст Павел Сяргей атрымаў па пошце чарговы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП, складзены за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні на Камароўскім рынку у Мінску.

“26 сакавіка, знаходзячыся на тэрыторыі крытага рынку па адрасе Мінск, вул. Веры Харужай, 8, прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні супраць мясной індустрыі, публічна выказваў меркаванні аб мясной прадукцыі, раздаваў улёткі, чым парушыў устаноўлены парадак правядзення пікетавання…”

26 сакавіка наведвальнікі сталічнага Камароўскага рынку сталі сведкамі не зусім звычайнага відовішча: маладыя людзі ў яркіх масках буйных рагатых жывёл хадзілі з плакатамі па радах з мясам у крытым павільёне і раздавалі ўлёткі за этычны і здаровы лад жыцця.

 

Акцыя, арганізаваная актывістамі моладзевых рухаў «Кошт жыцця» і «Экалагічны пошуг», ня несла пагрозы грамадскаму парадку, але была негатыўна ўспрынятая прадаўцамі мясной прадукцыі. Урэшце, ахоўнікі рынку папрасілі сыйсці ўдзельнікаў перфомансу з крытага рынку.

Павал Сяргей паведаміў праваабаронцам, што такім чынам актывісты спрабавалі данесці мінчукам думку пра тое, што існуе альтэрнатыўны лад жыцця, без забойства, які не нясе пагрозы хатнім жывёлам.

– Думаю, што калі б мы займаліся раздачаю рэкламы нейкіх там каўбасаў, то ніхто б не звяртаў на нас увагі, – кажа Павел Сяргей.

Інфармацыі аб тым, ці складзеныя пратаколы на іншых удзельнікаў перфомансу, у праваабаронцаў пакуль няма, дата суда таксама пакуль невядомая.

Перфоманс супраць мясной індустрыі на Камароўскім рынку 26 сакавіка. Фота onliner.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства