viasna on patreon

“Чалавек і закон” у выпуску "Мова Нанова" (відэа)

2016 2016-04-12T12:45:03+0300 2016-04-12T12:46:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrej_paluda.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда

Андрэй Палуда

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда прыняў удзел у праграме “Мова нанова”.

Пяцідзесяты выпуск праграмы быў прысвечаны тэме “Чалавек і закон”, падчас якога Андрэй Палуда патлумачыў, хто такія праваабронцы, падзяліўся вопытам праваабарончай дзейнасці і дэталёва распавёў пра кампанію супраць смяротнага пакарання.

Акрамя таго, праваабаронца прывёў адметныя словы беларускай мовы ў заканадаўчай і праваабарончай сферах.

Мова Нанова – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Мінску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве і Маладзечне.

Штотыдзень курсы наведвае каля 650 студэнтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства