viasna on patreon

Аўтамабіль са Статкевічам затрымалі на ўездзе ў Беларусь

2016 2016-04-12T09:28:15+0300 2016-04-12T09:29:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miazha-belarus.jpg

Аўтамабіль, у якім вярталіся з Польшчы экс-кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч быў сёння ноччу затрыманы на памежным пункце ў Бераставіцы.

Пра гэта паведаміў у сваім ФБ Юрась Адамовіч — сын Марыны Адамовіч.

«Аўтамабіль загналі ў бокс, праводзяць поўны надгляд машыны. Нешта шукаюць. Трымаюць дзве гадзіны, хоць прайшлі поўны кантроль», — напісаў ён.

Яшчэ праз дзве гадзіны ён удакладнікаў, што ў выніку прапусцілі ў Беларусь, канфіскаваўшы аўтамабільны пыласос (падарунак Юрася маці) і пару кубкаў«Белсата».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства