Гомель: суд пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у памеры 25 базавых велічынь

2016 2016-04-05T14:39:36+0300 2016-04-05T14:40:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

5 красавіка суддзя Тамара Застаўнецкая (суд Гомельскага раёна) вынесла рашэнне аб пакаранні штрафам у памеры 25 базавых велічынь журналіста-фрылансера Ларысу Шчыракову. Яе абвінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі на замежнае СМІ). Ларыса Шчыракова падрыхтавала відэасюжэт «Барысаўская трагедыя можа паўтарыцца ў Гомелі» і размясціла яго на сваёй старонцы ў Youtube і на рэгіянальным сайце навін «Сильные новости». У сюжэце ішла гаворка пра праблемы жыхароў пасёлка Бальшавік Гомельскага раёна – яны скардзіліся на моцны пах газу, але ў дзяржаўных установах іх не чулі. Да тых часоў, пакуль не ўбачылі сюжэт у інтэрнэце. У Бальшавік прыехалі газавая служба, супрацоўнікі МНС, ліквідавалі праблему.

Міліцыя ж вырашыла, што сюжэт – уласнасць тэлеканалу «Белсат», прычым на якой падставе супрацоўнікі УУС прыйшлі да такой высновы – яны тлумачыць не сталі. У судзе 5 красавіка Ларыса Шчыракова падала хадайніцтва аб выкліку на паседжанне супрацоўнікаў УУС, якія складалі рапарт і напісалі, што сюжэт – уласнасць «Белсат», каб яны патлумачылі такія высновы. Але суддзя адхіліла хадайніцтва. Тады журналістка заявіла аб недаверу да суддзі. Але і гэта не было прынята пад увагу – справу і надалей разглядала тая ж Тамара Застаўнецкая.

Яна, выслухаўшы фрылансера, і нават не сыходзячы ў дарадчы пакой, тут жа на месцы вынесла рашэнне – прызнаць вінаватай, пакараць штрафам.

У 2016 годзе ў дачыненні Ларысы Шчыраковай былі складзены пяць пратаколаў па артыкуле 22.9 КаАП. Два пратаколы былі разгледжаны ў судах (Савецкага раёна Гомеля і Светлагорскага), і адміністрацыйныя справы па іх былі спынены. Суд жа Гомельскага раёна ўжо другі раз з пачатку году пакараў Ларысу Шчыракову штрафам. Яшчэ яе чакае суд у Лельчыцкім раёне – за здымкі ў вёсцы Новае Палессе сюжэту пра народны абрад.

«Такое адчуванне, што судовыя рашэнні прымаюцца не на падставе закону, а нейкіх тэндэнцый, загадаў зверху, з іншых інстанцый, і залежаць ад таго, у каго краіна просіць грошы – у МВФ ці Расіі, ці вядзе перамовы з еўрапейскімі структурамі, пацяпленне зараз ці пахаладанне. Не думаю, што абскарджванне дасць плён, але гэта варта рабіць, каб паказаць сістэматычны пераслед фрылансераў, перашкоды ў працы журналістаў у Беларусі, адсутнасць свабоды слова», - пракаментавала фрылансер.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international