viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-04-05T14:12:24+0300 2017-10-25T14:56:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка":  Супрацоўнкі КДБ дапыталі актывіста “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня; 31 сакавіка у маці былога палітвязня Эдуарда Лобава – Марыны Лобавай правялі ператрус; 29 сакавіка калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах разгледзела скаргу асуджанага да расстрэлу Івана Куляша, які быў прызнаны вінаватым у забойстве трох прадавачак у Лідскім раёне.

"Каментар эксперта": Каардынатар Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне Зміцер Салаўёў распавёў пра новыя шляхі ўзаемадзеяння беларускіх ды ўкраінскіх праваабаронцаў. 30 сакавіка ў Адэсе прадстаўнікі беларускага праваабарончага руху прынялі ўдзел у круглым стале па тэме “Рэалізацыя правоў дзяцей-сірот і пазбаўленых бацькоўскай апекі, а таксама  асоб з іх ліку назабеспячэнне жыллём". 

"Падзея" :  Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў сустрэліся з дзяржаўным сакратаром МЗС Швецыі Анікай Сёдэр, якая на чале дэлегацыі свайго ведамства наведала Беларусь з афіцыйным візітам. На сустрэчы прысутнічаў і кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі.

"Час выбараў": Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі з Цэнтрвыбаркама адказ на свае прапановы па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, які супярэчыць ранейшым заявам Лідзіі Ярмошынай ў СМІ. Гэтыя адказ пракаментаваў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

"Асоба": Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, які сачыў за ходам працэсу па справе асуджанага да смяротнага пакарання Івана Куляша ў Вярхоўным судзе распавёў некаторыя акалічнасці гэтай справы.

У музычных паўзах - нэа-фольк-рок фармацыя Юрыя Дубовіка "Вочы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства