Беларускі ўрад лічыць скаргу праваабаронцы Леаніда Мархоткі непрымальнай для разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН

2016 2016-04-05T14:12:02+0300 2016-04-05T14:12:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пастаянае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН лічыць скаргу салігорскага праваабаронцы Леаніда Мархоткі аб парушэнні права на свабоду мірных сходаў і свабоднае выказванне свайго меркавання непрымальнай для разгляду ў Камітэце па правах чалавека.

Афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь у каментары аспрэчваюць сам факт рэгістрацыі скаргі праваабаронцы ў Камітэце. Улады заяўляюць, што Леанід Мархотка “не вычарпаў усе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны”, бо “не рэалізаваў усталяванае законам права на абскарджанне судовых пастаноў у парадку нагляду ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь і Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь”.

Дадало Прадстаўніцтва Беларусі пры ААН свае заўвагі і па сутнасці справы. Аргументацыя беларускага ўрада дублюе высновы Мінскага абласнога суда па касацыйнай скарзе Леаніда Марохоткі і зводзіцца да законнасці ўсталяваных абмежаванняў на правядзенне мірных сходаў і выказванне свайго меркавання. Аднак абгрунтоўваць неабходнасць і суразмернасць гэтых абмежаванняў у дэмакратычным грамадстве беларускі ўрад не стаў.

Свой каментар на пярэчанні беларускага ўрада спадару Мархотку неабохдна накіраваць у Камітэт па правах чалавека ААН не пазней за 26 красавіка. Па словах праваабаронцы, падрыхтоўкай сваіх заўваг з гэтай нагоды ён ужо займаецца і дашле іх ў Жэневу найбліжэйшым часам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international