Чарговая хваля судоў за ўдзел у акцыях пратэсту

2016 2016-04-05T09:48:16+0300 2016-04-07T12:40:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-2016-04-02-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Складанне пратаколаў на ўдзельнікаў пікету супраць расійскага шавінізму і імперыялізму 2 красавіка ў Мінску. Фота Радыё Свабода.

Складанне пратаколаў на ўдзельнікаў пікету супраць расійскага шавінізму і імперыялізму 2 красавіка ў Мінску. Фота Радыё Свабода.

Чарговая хваля адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў мірных акцый пратэсту пракоціцца па мінскіх судах гэтымі днямі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 6 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы будзе разглядацца справа Аляксандра Цярэшкі за ўдзел у пікеце каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанка. Пачатак судовага разгляду ў 10-00. Суд над Максімам Вінярскім таксама распачнецца ў гэтым судзе ў 10-00. Але на гэты час яго таксама выклікаюць і ў РУУС Савецкага раёна для складання чарговага пратакола за Дзень Волі.

У гэты ж дзень, 6 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Мінска будзе разгледжаная справа сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца. Ён атрымаў поштай копію пратакола, складзенага супрацоўнікамі Ленінскага РАУС падчас акцыі прадпрымальнікаў на прыступках Міністэрства падаткаў і збораў, якая адбывалася 14 сакавіка.

Таксама ў гэтым судзе - адміністрацыйная справа старшыні РГА "Перспектыва" Анатоля Шумчанкі.

Дарэчы, палітыка таксама чакаюць суды 7 і 8 красавіка за ўдзел у іншых акцыях пратэсту.

7 красавіка Цэнтральны суд Менска будзе разглядаць адміністрацыйныя справы, заведзеныя на ўдзельнікаў дазволенай уладамі акцыі з нагоды Дня Волі і пікета каля расійскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі.

Позвы атрымалі Мікалай Статкевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, грамадзкія актывісты Леанід Кулакоў (адразу па двух эпізодах), Алесь Мех (12-00), Максім Вінярскі і Дзяніс Красачка.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 красавіка таксама разглядаецца адміністрацыйная справа Антося Жылко.

Пратаколы за ўдзел у шэсці на Дзень Волі 25 сакавіка атрымліваюць таксама і іншыя ўдзельнікі святкавання Дня Волі. Сярод іх палітык Уладзімір Някляеў, актывіст Леанід Кулакоў грамадзкі дзеяч Алесь Мех з Кобрына,  які удзельнічаў у санкцыянаваным уладамі мітынгу 25 сакавіка ў Менску.

За ўдзел у  шэсці і мітынгу да Дня Волі 7 красавіка ў РУСС Савецкага раёна Мінска  выкліканы для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні Яўген Батура, Вольга Мікалайчык, Максім Шыцік, Антось Жылко, Наталля Саматыя, экаактывісты Арцём Каралёў, Ульяна Трэгубава, Дар'я Тылецкая, Вячаслаў Касінераў.

Апроч гэтага каля расійскай амбасады ў Мінску 2 красавіка прайшоў пікет супраць расійскага шавінізму і імперыялізму. На ўдзельнікаў акцыі расійскай складзена 11 пратаколаў. Гэтыя суды яшчэ наперадзе.

Зважаючы на праблему масавага пакарання штрафамі актывістаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай, у якой заклікае улады спыніць пераслед грамадзян у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international