viasna on patreon

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі можа пазбавіцца маёмасці, калі не сплоціць у час штрафы за прафесійную дзейнасць

2016 2016-04-04T17:17:07+0300 2016-04-04T17:17:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце пастанову аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці ад судовага выканаўцы аддзелу прымусовага выканання Цэнтральнага раёна Гомеля Тамары Лабезнікавай. Фрылансеру прапанавана ў тэрмін сем дзён сплаціць штраф (больш за 6 мільёнаў), вынесены рашэннем суда Кармянскага раёна. Нагадаем, журналіста ў Карме судзілі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ», артыкул 22.9 КаАП. Яго абвінавацілі ў працы на тэлеканал «Белсат» без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў. Такія абвінавачванні ніяк не пацвярджаюцца афіцыйна, Кастусь Жукоўскі не мае працоўных стасункаў з тэлеканалам, але суды не бяруць дадзены аргумент пад увагу.

Судовая выканаўца раней наведвала фрылансера і папярэджвала, што можа быць апісана і канфіскавана маёмасць. «Буду сам працаваць, прасіць дапамогу ў добрых людзей, каб неяк сплаціць штрафы. Таму што маю сям'ю могуць пазбавіць маёмасці, забраць аўтамабіль, хоць ён мне і не належыць, але наўрад ці гэта некага будзе хваляваць, скажуць – ты ім карыстаешся, значыць, ён твой. Буду прасіць дапамогі ў міжнародных арганізацыях, пісаць туды лісты, каб нехта заступіўся за беларускіх журналістаў-фрылансераў, абараніў свабоду слова,» - пракаментаваў фрылансер.

Нагадаем, з пачатку 2016 года Кастуся Жукоўскага судзілі па артыкуле 22.9 КаАП у Карме, Жлобіне, Калінкавічах, Гомелі, Жыткавічах, Мазыры... Агулам штрафы (улічваючы 2015 год) склалі больш за 79 мільёнаў рублёў. Відавочна, што на гэтым «правасуддзе» не спыніцца, бо ўжо 6 красавіка фрылансера выклікаюць на суд у Светлагорску, дзе яго зноў будуць судзіць па артыкуле 22.9 КаАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства