У Леаніда Кулакова адбіраюць машыну з-за штрафу, які ён ужо заплаціў

2016 2016-04-03T12:27:00+0300 2016-04-04T13:07:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou-sud.jpg
Леанід Кулакоў у судзе. Фота Радыё Свабода.

Леанід Кулакоў у судзе. Фота Радыё Свабода.

Грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў атрымаў пастанову пра арышт ягонага аўтамабіля ў сувязі зь нявыплатай штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Але сам Кулакоў сьцьвярджае, што штраф ён заплаціў.

«Сёньня мне прыйшло два лісты. У адным — пратакол за Дзень Волі, за тое, што я крычаў „Жыве Беларусь“. Другі ліст — ад судовага выканаўцы. Там гаворыцца пра тое, што на маю машыну накладаюць арышт. Пры выяўленьні майго аўтамабіля супрацоўнікамі ДАІ ён павінен быць арыштаваны і пастаўлены на штрафстаянку. Але справа ў тым, што тыдзень таму штраф быў выплачаны і судоваму выканаўцу была па пошце адпраўлена квітанцыя аб аплаце», — апавёў Кулакоў Свабодзе.

«Цяпер я не ведаю, што рабіць. Я таксіст, і гэтая машына — інструмэнт маёй працы, я ім на жыцьцё зарабляю. Гэты інструмэнт у мяне зараз забіраюць, пакідаючы бяз сродкаў да існаваньня», — кажа ён.

На гэтым тыдні ў сувязі зь нявыплатай штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту быў арыштаваны аўтамабіль старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лебедзькі, а таксама грашовыя сродкі на балянсе ягонага мабільнага нумара.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international