Магілёўскія ўлады перадумалі – дазвол на пікет незалежнаму прафсаюзу скасаваны

2016 2016-04-02T08:24:29+0300 2016-04-02T08:25:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў актывіст Свабоднага прафсаюза металістаў Алесь Сердзюкоў.

 -          Некалькі дзён таму мне з гарвыканкаму прыйшоў ліст, што нібыта там паспяшаліся са сваім рашэннем. Для таго, каб гарвыканкам даў дазвол, спачатку трэба было заключыць дамовы з міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі. У сувязі з тым, што ў нас гэтых дамоў не было, адпаведна, гарвыканкам не дазваляе пікет, - гаворыць прафсаюзны актывіст.

Нагадаем, што каля тыдня таму Алесь Сердзюкоў атрымаў ліст, у якім яму Магілёўскі гарвыканкам дазваляў правядзенне пікета каля былога Палацу культуры завода штучнага валакна імя Куйбышава. Заставалася толькі заключыць дамовы на абслугоўванне пікета з адпаведнымі службамі.

Паводле заяўкі пікет мусіў быў адбыцца 2 красавіка і быць прысвечаным 25-годдзю масавых выступленняў рабочых Беларусі, а таксама выказванню пратэсту супраць пагаршэння правоў працоўных, росту тарыфаў ЖКГ, павышэнню пенсійнага ўзросту, а таксама высокага ўзроўню беспрацоўя.

Заяўнікамі пікета выступілі актывісты прафсаюза Сердзюкоў, Заўялаў, Зюзін. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international