Касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў на забарону пікета да Дня правоў чалавека не задаволена

2016 2016-04-01T12:13:23+0300 2016-04-01T12:13:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў засталася без задавальнення, а рашэнне суда Бярозаўскага раёна без зменаў. Праваабронцы Тамара Шчапёткіна, Сяржук Русецкі і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч прасілі абласную судовую інстанцыю адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна і вярнуць справу на новы разгляд. Бярозаўскі суд прызнаў адмову ў пікеце 10 снежня мінулага году абгрунтаванай. Брэсцкі суд пагадзіўся таксама з гэтым.

Адмова райвыканкама была аргумантаваная такім чынам: “Кіруючыся артыкуламі 6 і 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” у сувязі з тым, “што забараняецца правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы. На цэнтральным стадыёне ў заяўлены перыяд пройдуць спартовыя мерапрыемствы, якія прадугледжваюць наяўнасць гледачоў”. Але 10 снежня ніякага мерапрыемства не было і нават не планавалася, як паведаміла ў судзе адміністратар стадыёна.

Разгляд справы ў абласным судзе доўжыўся не 8-10 хвілін, як звычайна, а паўгадзіны. Доўга суддзі раіліся, але сваім рашэннем усё роўна падтрымалі сваіх бярозаўскіх калег і чыноўнікаў.

Нагадаем, што 10 снежня 2015 года праваабаронцы планавалі адзначыць Міжнародны дзень правоў чалавека. Пікет павінен быў прайсці на дазволеным уладамі месцы з 12 да 13 гадзін. Прычынай адмовы былі названыя  дзіцячыя лыжныя спаборніцтвы, якія не праводзілася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international