Грамадскасць Маладэчна – супраць будаўніцтва свінакомплексу

2016 2016-04-01T09:16:24+0300 2016-04-01T09:18:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kapucki-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэгіянальны каардынатар ПЦ "Вясна" у Маладэчна  Аляксанд Капуцкі.

Рэгіянальны каардынатар ПЦ "Вясна" у Маладэчна Аляксанд Капуцкі.

Сёння ў будынку Гарадзілаўскага сельсавету Маладзечанскага раёна адбудзецца грамадскае абмеркаванне “Справаздачы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе  будучага свінакомплекса на 100 тысяч галоў ля вёскі Соўлава”.

А напярэдадні ў Маладзечне па ініцыятыве мясцовага аддзялення ПЦ “Вясна” прайшоў круглы стол грамадскіх актывістаў і неабыякавых асоб, на якім ўдзельнікі маглі выказаць свае меркаваньні адносна гэтага праекту.

Экспер-эколаг Уладзіслаў Юркоў падзяліўся сваімі думкамі адносна гэтага будаўніцтва, тымі пагрозамі і небяспекамі, які прынясе будучы аб’ект як навакольнаму асяроддзю, так і здароўю жыхароў навакольных вёсак,  ды і жыхарам раённага цэнтра. Усе ўдзельнікі мерапрыемства пагадзіліся, што свінакомплекс, калі запрацуе на поўную магутнасць, будзе пагражаць рэгіёну экалагічнай катастрофай, бо, па-першае, адзін падобны аб’ект ужо дзейнічае не так далёка ў суседнім Валожынскім раёне, а па-другое, праект не ўлічвае сучасных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца пры пабудове такіх свінакомплексаў у цывілізаваных краінах, якія, між іншым, паўсюдна сталі адмаўляцца ад такіх небяспечных сельгасвытворчасцяў.

9 сакавіка Маладзечанскі райвыканкам прыняў рашэнне № 173 “Аб дазволе будаўніцтва аб’екта”, згодна з якім кампаніі “Велес-Міт” дазваляецца будаваць свінакомплекс на 100 тысяч галоў у год у раёне вескі Соўлава Маладзечанскага раёна. Рашэнне было прынята на падставе зварота “Велес-Міт” 1 чэрвеня 2015 года, указа Лукашэнкі № 220 ад 1 чэрвеня 2015 аб “Дзейнасці ТАА “Велес-Міт” і на падставе “станоўчых” дзяржаўных экалагічных экспертыз.

Круглы стол па праблеме будаўніцтва свінакомплекса на 100 тысяч галоў ля вёскі Соўлава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international