У Брэсцкай вобласці супрацоўнікам медычных устаноў пагражаюць звальненнем, калі яны не пагодяцца на зніжэнне заробкаў

2016 2016-03-31T22:55:42+0300 2016-03-31T22:56:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/medabslugouvanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У прыватнасці, ва ўстановах аховы здароўя ў Баранавічах работнікам прапануюць падпісаць дакумент, згодна з якім ім могуць знізіць заробкі ва ўмовах недахопу грошай у бюджэце.

Пры гэтым тыя, хто не згаджаецца падпісваць дадатковае пагадненне да кантракта, могуць быць звольнены на працягу тыдня: у такім выпадку ім выплацяць кампенсацыю ў памеры сярэдняга двухтыднёвага заробку.

У тэксце дадатковага пагаднення гаворыцца, што на такія захады арганізацыі аховы здароўя вымушаны ісці “ва ўмовах абмежаванасці бюджэтных рэсурсаў і прымаемых мер па аптымізацыі выдаткаў бюджэту”. Згодна дадатковай дамове, у кантрактах супрацоўнікаў з'явіцца новы радок пра тое, што “памер устаноўленага павышэння тарыфнай стаўкі можа штогод пераглядацца ў межах сродкаў, запланаваных у бюджэтным каштарысе на аплату працы на адпаведны год”.

Нягледзячы на тое, што ў дадатковым пагадненні пазначана, што яго складаюць паводле даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, на падставе лістоў Брэсцкага аблвыканкама і фінансавых аддзелаў мясцовых выканкамаў, упаўнаважаныя чыноўнікі адмаўляюцца ад каментароў.

Самі медыкі ўспрымаюць новыя ўмовы наступным чынам: калі бюджэт іх арганізацыі аховы здароўя не павялічыцца, то наймальнік мае права панізіць тарыфную стаўку альбо наадварот (калі бюджэтных сродкаў будзе больш - ім падвысяць заробак). З-за складанага эканамічнага становішча ў краіне на павышэнне зарплаты работнікі не разлічваюць, але абураныя, што пры нязгодзе з новымі ўмовамі ім пагражаюць звальненнем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international