Дэпутат Абаленскі абяцае садзейнічаць пашырэнню выкарыстання беларускай мовы

2016 2016-03-30T12:02:54+0300 2016-03-30T12:03:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abalenski-jaugen-deputat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Депутат Палаты представителей от Солигорска Евгений Оболенский

Депутат Палаты представителей от Солигорска Евгений Оболенский

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Салігорску Яўген Абаленскі не ўзяў на сябе адказнасць выступіць з ініцыятывай аб унясенні зменаў у моўнае заканадаўства, але вызкаў гатоўнасць выкарыстоўваць даклад мясцовых праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у сваёй далейшай працы.

Рэагуючы на зварот салігорскага прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леаніда Мархоткі па праблеме моўнай дыскрымінацыі, спадар Абаленскі адзначыў, што дэпутацкі корпус Палаты прадстаўнікоў прымае толькі тыя меры па распаўсюджанні ўжывання беларуская мовы, якія вызначаны Прэзідэнтам “у межах адзінай дзяржаўнай палітыкі”. Ці гэтая “адзіная дзяржаўная палітыка” і з’яўляецца галоўнай прычынай існавання моўнай дыскрымінацыі ў краіне, Яўген Абаленскі не ўдакладняе, але на ўсялякі выпадак рэкамендуе і ў далейшым накіроўваць канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні заканадаўчай базы ў частцы выкарыстання беларускай мовы ў адпаведныя Пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.

Са свайго боку дэпутат Абаленскі абяцае выкарыстоўваць палажэнні дасланага праваабарончага даклада ў сваёй далейшай працы з мэтай садзейнічання пашырэнню выкарыстання беларускай мовы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international