Мікалай Статкевіч: Судовыя выканаўцы пагражалі зрабіць невыязным, адключыць мабільны і пазбавіць правоў кіроўцы

2016 2016-03-30T08:32:52+0300 2016-03-30T08:34:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-statkevich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет Статкевіча 10 верасня 2015 года.

Пікет Статкевіча 10 верасня 2015 года.

Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які пасля вызвалення працягвае знаходзіцца пад прафілактычным наглядам, 29 сакавіка быў выкліканы ў Ленінскі РУУС Мінска. Там яго чакалі не толькі супрацоўнікі райаадзела міліцыі, але і судовыя выканаўцы.

“Паколькі мне налічылі вялікія штрафы за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а я іх не збіраюся аплочваць, судовыя выканаўцы вырашылі мяне адлавіць такім чынам”, – распавёў палітык сайту palitviazni.info.

“Я знаходжуся пад прафілактычным наглядам і абавязаны з’яўляцца ў аддзел міліцыі па выкліках, – распавядае Мікалай Статкевіч. – Мусіў прыйсці туды, а там ужо чакалі судовыя выканаўцы – загадчыца сектарам выканання пакарання Ленінскага раёна Ліплянін К.В,і нейкі мужчына, які здымаў усё на відэакамеру. Высвятлілася, што судовыя выканаўцы хочуць паразмаўляць са мной. Шчыра кажучы, я прагназаваў такое развіццё падзей, а таму прыйшоў у аддзел разам з жонкай і наборам дакументаў, які паказвае, што ў мяне ніякай маёмасці няма”.

 

Па словах Мікалая Статкевіча, яму прапанавалі распісацца за тое, што ў яго маюцца тры штрафы агульнай сумай 25,2 мільёны, каб было зафіксавана, што такая папера яму ўручана. Аднак палітык заявіў у адказ, што без кансультацый з адвакатам нічога падпісваць не будзе.

“Судовыя выканаўцы нагадалі, што ў такім выпадку мне адключаць мабільную сувязь, будзе забаронена карыстацца аўтамабілем і выязджаць за межы Беларусі, – кажа былы палітвязень. –І, акрамя таго, яны будуць прымаць нейкае судовае рашэнне, каб зайсці ў дом, дзе я зараз жыву. А гэты дом належыў бацькам Марыны Адамовіч, там жыве яе сын, але няма маёй маёмасці. Я там нават не зарэгістраваны. Сітуацыя ўвогуле дзікунская! Я нават сказаў, што ў выпадку чаго магу там і не жыць. Скажу, што нідзе не жыву – і шукайце па Беларусі”.

Тым не менш, аплочваць штрафы палітык і зараз не збіраецца.

 “У іх ёсць легальная магчымасць атрымаць свае штрафы – вылічваць грошы з маёй вайсковай пенсіі, – адзначае Мікалай Статкевіч. – Але, відаць, такі варыянт не задавальняе. Тады няхай паказваюць усяму свету і сваім новым сябрам, якая ў Беларусі лібералізацыя. А я не магу плаціць, бо не лічу сябе вінаватым. І, паўтаруся, ніякай маёмасці ў мяне няма. Няхай вылузваюцца, як хочуць,але на “панты” мяне не возьмеш”.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international