Мінгарвыканкам не дазволіў пенсіянерам пікетаванне ў цэнтры сталіцы

2016 2016-03-29T08:35:42+0300 2016-03-29T08:36:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siargej_tamara.jpg
Тамара Сяргей

Тамара Сяргей

Мінгарвыканкам не дазволіў пенсіянерам правесці пікет у цэнтры сталіцы. Пра гэта намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенкі паведаміў заяўнікам сваім лістом ад 24 сакавіка.

У заяўцы ад 16 сакавіка 9 асобаў сталага веку — актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны прасілі ўлады Мінска даць дазвол на правядзенне 31 сакавіка ў цэнтры сталіцы пікетавання з колькасцю ўдзельнікаў да 15 чалавек.

Мэта акцыі — прыцягненне ўвагі грамадства і дзяржавы да парушэння канстытуцыйнага права грамадзянаў на атрыманне адказаў па сутнасці пытанняў, пастаўленых у скаргах грамадзянаў у органы суду і пракуратуры, а таксама да бяздзеяння кіраўніка дзяржавы на абарону канстытуцыйных правоў заяўнікаў. 

Падчас пікетавання меркавалася выкарыстаць плакаты наступнага зместу: “Гульні ў дэмакратыю скончыліся з намі 11 кастрычніка”, “Патрабуем ад чыноўніцтва выканання Канстытуцыі краіны!”, “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак”.

Сваю адмову Ігар Карпенка матываваў тым, што заяўка грамадзянаў “не адпавядае патрабаванням артыкулу 9 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

У каментары НЧ юрыстка Тамара Сяргей зазначыла, што артыкул 9 закона аб масавых мерапрыемствах накладае на грамадзянаў адпаведныя абмежаванні наконт месца і часу правядзення пікетавання. “Аднак спадар Ігар Карпенка ў сваёй адмове канкрэтна не назваў патрабаванні артыкулу 9 закона, якія мы парушылі. Таму ягоную адмову лічым незаконнай і неабгрунтаванай”, — падкрэсліла Тамара Сяргей.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international