Святлана Якшына: Дэбют адбыўся. Вось толькі неяк дарагавата...

2016 2016-03-28T13:26:27+0300 2016-03-28T14:01:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jakshyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Якшына.

Святлана Якшына.

Актывістку АГП Святлану Якшыну 28 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінску пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь за акцыю супраць міліцэйскага гвалту, якая адбылася напрыканцы студзеня каля Вярхоўнага суда. Гэта першае адміністрацыйнае пакаранне ў жыцці актывісткі.

Якшына пакінула надпіс на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

Дэбют адбыўся. Вось толькі неяк дарагавата...

Светлана Якшина

 Удзел у акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі пад будынкам Вярхоўнага суду Беларусі 30 студзеня завяршыўся для актывісткі Святланы Якшынай і яшчэ дзевяці актывістаў складаннем пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

11 лютага ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыўся разгляд яе адміністратыўнай справы. Святлана Якшына, справу якой разглядала суддзяД. Астапенка, хадайнічала аб допуску абаронцы і аб азнакамленні са справай. Суд задаволіў хадайніцтва і даў час адвакату на азнаямленне ў зале суда. Высветлілася, што копія пратакола не адпавядае арыгіналу. Адвакат назваў у судзе пэўныя месцы несупадзенняў. На гэтай падставе суд пастанавіў адправіць справу на дапрацоўку, паколькі ў копіі пратаколу не напісаны артыкул і не пазначаны сведка. Суддзя сказаў, что першае - гэта грубае парушэнне і трэба пратакол дапрацаваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international