viasna on patreon

Леанід Кулакоў: “Надзей на абскарджанне штрафу мала, але спрабаваць трэба”

2016 2016-03-28T13:14:02+0300 2016-03-29T08:30:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў у судзе. Фота Радыё Свабода.

Леанід Кулакоў у судзе. Фота Радыё Свабода.

У Мінскім гарадскім судзе прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. 5 красавіка ён будзе абскарджваць пастанову суда Цэнтральнага раёна, які вынес рашэнне пакараць яго штрафам за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве –мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся 22 лютага.

10 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні актывіста да адміністрацыйнай адказнасці ў 50 базавых велічынь (10 500 000 беларускіх рублёў) па ч. 3 арт. 23.34 КаАП “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні”.

Толькі за тры няпоўныя месяцы 2016 года сталічныя суды 5 разоў выносілі Кулакову пастановы аб адміністрацыйным спагнанні ў выглядзе штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту і пікетах. Іх агульная сума складае зараз 37 мільёнаў 800 тысяч рублёў (180 базавых велічынь).

На адным з апошніх судовых працэсаў Леанід Кулакоў паведаміў суддзі, што не мае грошай для аплаты штрафу і прасіў пакараць яго арыштам, але суддзя адказаў, што той не зрабіў нічога супрацьзаконнага, каб яго саджаць, а вось штраф заслугоўвае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства