ЦВК вызначыў тэрміны парламенцкіх выбараў

2016 2016-03-28T09:39:45+0300 2016-03-28T09:40:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cvk-shylda.jpg

Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Выбары ў палату прадстаўнікоў новага склікання прызначаюцца Лукашэнкам не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў ніжняй палаты парламента дзеючага склікання, перадае БелаПАН.

Папярэднія выбары праводзіліся 23 верасня 2012 г., першае паседжанне дэпутатаў гэтага склікання адбылося 18 кастрычніка 2012 года. Такім чынам, чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў палаты прадстаўнікоў заканчваецца 17 кастрычніка 2016 года. У гэтым годзе выбары павінны адбыцца не пазней за 17 верасня 2016 года. Па існуючай практыцы выбары ў Беларусі праводзяцца ў нядзелю, таму гранічны тэрмін правядзення выбараў у «палату прадстаўнікоў» шостага склікання – 11 верасня 2016 года.

Выбары ў Савет рэспублікі шостага склікання будуць праведзены з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 года. Таксама Цэнтрвыбаркам устанавіў сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу – 63.715 чалавек. З 1994 года ні адна выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная АБСЕ свабоднай і дэмакратычнай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international