Каля гарвыканкама ў Гародні затрымалі актывістаў

2016 2016-03-25T16:24:19+0300 2016-03-25T16:27:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg

Пяць актывістаў Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі былі затрыманыя міліцыянтамі каля будынку гродзенскага гарвыканкаму.

Сябра БХД Мікола Баўсюк паведаміў Радыё "Свабода", што пяць актывістаў ішлі павіншаваць з Днём Волі старшыню гарвыканкаму Мечыслава Гоя. У падарунак чыноўніку яны прынеслі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня", а таксама кароткую гісторыю БНР.

Актывісты прыпыніліся перад уваходам у выканкам, каб зрабіць памятныя здымкі. Тут да іх падышоў міліцыянт і прапанаваў прайсці ў пастарунак для праверкі дакументаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства