У Магілёве актывістам Свабоднага прафсаюза металістаў дазволілі правядзенне пікета

2016 2016-03-25T11:47:53+0300 2016-03-25T11:48:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spm-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мерапрыемства мусіць адбыцца 2 красавіка на пляцоўцы каля былога Палацу культуры завода штучнага валакна імя Куйбышава.

Мэта пікета – адзначэнне 25-годдзя масавых выступленняў рабочых Беларусі, а таксама выказванне пратэсту супраць пагаршэння правоў працоўных, росту тарыфаў ЖКГ, павышэння пенсійнага ўзросту, а таксама высокага ўзроўню беспрацоўя.

Пра дазвол на правядзенне мерапрыемства паведаміў прафсаюзны актывіст Алесь Сердзюкоў. З яго словаў, гарвыканкам даў дабро на правядзенне пікета, і цяпер засталося толькі заключыць дамовы на правядзенне пікета з міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі.

Падавалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікета актывісты прафсаюза Сердзюкоў, Заўялаў і Зюзін.

Алесь Сердзюкоў таксама адзначыў, што мінулы раз гарвыканкам не дазволіў правядзенне масавага мерапрыемства прафсаюзным актывістам на дзень Канстытуцыі 15 сакавіка. У сваім афіцыйным адказе чыноўнікі спаслаліся на тое, што ў гэты дзень адбываецца іншае масавае мерапрыемства – чэмпіянат па баскетболу ў спарткомплексе “Алімпіец”, і міліцыя будзе задзейнічана там і, адпаведна, яны не могуць забяспечыць ахову правапарадку на месцы правядзення пікета.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international