Суд вяртаецца да разгляду справы Святланы Якшынай больш чым праз месяц

2016 2016-03-25T11:28:03+0300 2016-03-25T11:28:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracj-milicyjantau-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя супраць міліцэйскага гвалту 30 студзеня 2016 года.

Акцыя супраць міліцэйскага гвалту 30 студзеня 2016 года.

Актывістку АГП Святлану Якшыну выклікалі ў суд Ленінскага раёна Мінску на 28 сакавіка за акцыю супраць міліцэйскага гвалту, якая адбылася напрыканцы студзеня каля Вярхоўнага суда.

Удзел у акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі пад будынкам Вярхоўнага суду Беларусі 30 студзеня завяршыўся для актывісткі Святланы Якшынай і яшчэ дзевяці актывістаў складаннем пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

11 лютага ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыўся разгляд яе адміністратыўнай справы. Святлана Якшына, справу якой разглядала суддзя Д. Астапенка, хадайнічала аб допуску абаронцы і аб азнакамленні са справай. Суд задаволіў хадайніцтва і даў час адвакату на азнаямленне ў зале суда. Высветлілася, што копія пратакола не адпавядае арыгіналу. Адвакат назваў у судзе пэўныя месцы несупадзенняў. На гэтай падставе суд пастанавіў адправіць справу на дапрацоўку, паколькі ў копіі пратаколу не напісаны артыкул і не пазначаны сведка. Суддзя сказаў, что першае - гэта грубае парушэнне і трэба пратакол дапрацаваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international