viasna on patreon

У Рэчыцы міліцыя затрымала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага

2016 2016-03-24T19:24:00+0300 2016-03-25T10:25:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

У Рэчыцы 24 сакавіка каля 16.00 міліцыя затрымала гомельскага журналіста фрылансера Кастуся Жукоўскага. Па яго словах, каля мясцовага Дому быту ён праводзіў апытанку насельніцтва наконт іх адносін да выразу Кастуся Каліноўскага «Не народ для ўраду, а ўрад для народу». У гэты момант да фрылансера падышлі супрацоўнікі міліцыі, якія не прадставіліся, не патлумачылі прычын затрымання, і прапанавалі прайсці для разбіральніцтва ў РАУС. «Я ім паказаў свае дакументы, патлумачыў усё, але на іх нічога не падзейнічала - пройдзем з намі, і ўсё, без тлумачэння прычын. Зараз мяне вядуць у РАУС», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

Нагадаем, ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за прафесійную дзейнасць. Так, штрафы на дадзены момант (за 2015-2016 год) перавысілі 77 мільёнаў рублёў.

З пачатку 2016 года Кастуся Жукоўскага ўжо судзілі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (артыкул 22.0 КаАП) у Жлобіне, Мазыры, Гомелі, Карме, Калінкавічах, Буда-Кашалёве.

Апошні раз суд Мазырскага раёна 17 сакавіка зноў пакараў фрылансера штрафам у памеры 35 базавых велічыняў, што складае 7 мільёнаў 350 тысяч рублёў.

Такія дзеянні ўлады і міліцыі Кастусь Жукоўскі лічыць пераследам за яго актыўную грамадскую і журналісцкую дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства