Суд над Рыгорам Грыкам перанесены

2016 2016-03-23T08:17:30+0300 2016-03-23T08:17:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-sud-rygor-gryk.jpg
Рыгор Грык, Баранавічы.

Рыгор Грык, Баранавічы.

22 сакавіка прайшло першае судовае паседжанне па адміністрацыйнай справе грамадскага актывіста з Баранавіч Рыгора Грыка. Грык паведаміў суду, што 28-га лютага ўбачыў у Менску мітынгуючых прадпрымальнікаў і падыйшоў паслухаць. Міліцыі ня бачыў, ніхто яму заўвагі не рабіў, пратаколу на яго не складалі. Суддзя Вольга Копач палічыла неабходным перанесці судовае паседжанне на 31-га сакавіка, каб выклікаць у сведкі менскіх міліцыянтаў, што складалі пратакол. Актывіст сваю віну не прызнаў:

– Я не быў на пікеце, я прыйшоў на мітынг. А яны мяне абвінавачваюць у тым, што я ўдзельнічаў у пікеце.

Праваабаронца Сяргей Гоўша: – Суддзя зачытала пратакол, які быў складзены ў Менску без удзелу Грыка. Хто яго пазнаў у Менску, але калі і пазналі, то чаму не падыйшлі да яго, не склалі пратакол?

Як кажа Рыгор Грык, пратакол ён атрымаў па пошце ў сярэдзіне сакавіка з Баранавіцкага гарадскога аддзела міліцыі. Пра суд 22-га сакавіка паведамілі позвай за дзень да паседжання. Актывіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве паўторна на працягу года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international