Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-03-22T10:42:49+0300 2016-03-29T13:18:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка":  У Гародні таксісты зладзілі акцыю пратэсту і збор подпісаў супраць усталёўкі ў іх таксометры сродкаў кантролю падатковых органаў; Скарга на прысуд па “справе графіцістаў” пакінута без задавальнення; Каля расейскай амбасады ў Менску прайшла акцыя салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, на ўдзельнікаў акцыю міліцыя склала пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.

"Падзея": З 12 па 21 сакавіка прайшоў агульнаеўрапейскі Тыдзень супраць расізму. Гэта асаблівы Тыдзень, мэтай якога з'яўляецца падкрэсліць разнастайнасць еўрапейскага кантынента. Беларускія праваабаронцы ды актывісты таксама далучыліся да гэтай ініцыятывы і правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з праявамі дыскрымінацыі.

Дыскрымінацыя з'яўляецца сур'ёзным парушэннем правоў чалавека і яго асноўных свабодаў. Яе праявы несправядлівыя і з'яўляюцца злачынствам супраць чалавечай годнасці.

Лічыцца, што беларусы добразычлівыя і талерантныя. Але ці так гэта? З кожным годам павялічваецца колькасць замежных грамадзян, што прыязджаюць у Беларусь. Студэнты, працоўныя мігранты, бежанцы з розных куткоў планеты – асноўныя групы, да якіх мясцовыя жыхары ставяцца падазрона. Непрыязнае стаўленне, ксенафобія, мігрантафобія перадаюцца з пакалення у пакаленне і як следства праяўляецца ў розных формах расізму.

Госць рубрыкі Асоба: Праваабаронца з Магілёва, кіраўнік мясцовай філіі Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Колчын. Са спадаром Аляксеем гутарым пра актуальныя праблемы ў галіне правоў чалавека ў рэгіёнах ды спецыфіку працы ў антыдэмакратычных умовах.

У музычных паўзах - кампазіцыі прысвечаныя пратэсту супраць расізму ды ксенафобіі.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international