Шклоўскіх падлеткаў дзеля прафілактыкі злачыннасці звазілі ў калонію

2016 2016-03-21T10:02:00+0300 2016-03-21T16:03:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma_00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Аляксандр Саенка

Фота: Аляксандр Саенка

Навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Шклова” звазілі ў выпраўленчую калонію №17 і азнаёмілі з умовамі ўтрымання зняволеных за калючым дротам. Своеасаблівая экскурсія ў Шклоўскую калонію для падлеткаў была арганізавана ў сакавіку ў межах акцыі “Разам супраць наркотыкаў”.

Вучняў азнаёмілі з умовамі ўтрымання зняволеных у штрафным ізалятары калоніі, зладзілі ім сустрэчу з вязнямі, адбываючымі пакаранне па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса, у клубе калоніі.

Пасля з прафілактычнай гутаркай перад падлеткамі выступіў супрацоўнік ІК-17 маёр Міхаіл Міхееў, які заклікаў іх быць законапаслухмянымі грамадзянамі, не растрачваць сваё жыццё дарма, цаніць кожнае пражытае імгненне і не губіць сваё здароўе алкаголем, курэннем і наркатычнымі рэчывамі.

Пасля экскурсіі падлеткі адзначылі, што пабыць у калоніі на экскурсіі было цікава, аднак патрапіць туды яшчэ раз у якасці асуджана не жадаз бы ніхто з іх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international