Крычаўскі актывіст дамогся вяртання падпісчыкам сродкаў за недаатрыманыя нумары мясцовай раёнкі

2016 2016-03-21T15:58:04+0300 2016-03-21T17:41:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gerdzij-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўны рэдактар “Крычаўскага жыцця” паабяцала вярнуць грошы за падпіску. Грамадскі актывіст з Крычава Мікалай Гердзій 18 сакавіка атрымаў адказ з рэдакцыі раённай газеты “Крычаўскае жыццё”.

Раней спадар Гердзій звярнуўся на “прамую тэлефонную лінію” да старшыні Крычаўскага райвыканкама Васіля Сысоева з пытаннем, чаму рэдакцыя газеты “Крычаўскае жыццё” не вяртае грошы падпісчыкам выдання за нявыйшаўшыя ў 2015 годзе чатыры нумары газеты.

У сваім адказе галоўны рэдактар “Крычаўскага жыцця” Таццяна Іўкіна паведаміла актывісту, што ў 2015 годзе некаторыя дні выхада раённай газеты супалі са святочнымі днямі і таму “у сувязі з форс-мажорнымі абставінамі” выхад раённай газеты ажыццяўляўся адзін раз на тыдзень замест двух.

Рэдакцыі газеты прынесла свае шчырыя выбачэнні Мікалаю Гердзію за панесеныя ім матэрыяльныя страты і паабяцала ў далейшым не дапускаць падобных фактаў.

Таксама спадарыня Іўкіна падзякавала актывісту за клопат пра ўсіх іншых падпісчыкаў газеты і паведаміла, што на аснове заяў усе патрабаванні падпісчыкаў газеты на кампенсацыю матэрыяльных стратаў задавальняюцца па меры іх паступлення.

Нагадаем, што згодна падпіснога каталога ў 2015 годзе павінны было быць надрукаваны і дастаўлены падпісчыкам 104 нумары раённай газеты “Крычаўскае жыццё” - 51 нумар у першым паўгоддзі і 53 у другім. За ўсе гэтыя нумары падпісчыкі заплацілі грошы з уласнай кішэні, аднак у 2015 годзе выйшла ўсяго 100 нумароў “Крычаўскага жыцця” – 48 нумароў у першым паўгоддзі і 52 у другім.

Усяго на “Крычаўскае жыццё” у 2015 годзе падпісаліся каля шасці з паловай тысяч чалавек, таму колькасць фактычна падманутых людзей вельмі значная, як і агульная сума, якую яны пераплацілі за чатыры нявыйшаўшыя нумары дзяржаўнай газеты.

Сам Мікалай Гердзій падаў пісьмовую прэтэнзію і ўжо атрымаў грошы за нявыйшаўшыя чатыры нумары і зараз раіць падпісчыкам газеты патрабаваць вяртання грошай за недаатрыманыя ў 2015 годзе нумары “Крычаўскага жыцця”.

Большасць іншых раённых газет Магілёўскай вобласці, нягледзячы на святочныя дні і “форс-мажорныя абставіны”, свае абавязкі перад падпісчыкамі ў 2015 годзе выканалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international