Яшчэ дзве забароны на святкаваньне Дня Волі атрымалі віцебскія актывісты

2016 2016-03-21T15:27:04+0300 2016-03-21T15:27:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzen-voli-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў забаранілі праводзіць святочныя пікеты пецярым сябрам КХП БНФ, якія звярталіся з заяўкамі да мясцовых уладаў.

Актывісты хацелі правесці пікеты 25 сакавіка з 15 да 16 гадзін у тых месцах, якія адмыслова вызначаны мясцовымі ўладамі для правядзення вулічных мерапрыемстваў. Прычынай для забароны стала адсутнасць дамоваў “на абслугоўванне акцый” са службай ЖКГ, гарадской паліклінікай і ўправай МУС, кажа адзін з заяўнікаў Ян Дзяржаўцаў:

“Забарона была прадказальнай і традыцыйна грунтавалася на тым, што мы не выканалі патрабаванне рашэння Віцебскага гарвыканкама наконт арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта невыканальнае рашэнне, бо заключыць дамовы з адмыслоўцамі немагчыма. Ужо сёмы год, колькі дзейнічае прынятае рашэнне ад 10 ліпеня 2009 года №881 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску”, нам ніводнага разу не далі дазволу на ўвасабленне нашых ініцыятываў. Бо ад заключэння дамоваў ухіляюцца адказныя службоўцы, і нам не ўдалося змусіць іх да супрацоўніцтва нават праз суд”.

Па той самай прычыне - праз адсутнасць дамоваў “на абслугоўванне акцый” днямі быў забаронены і ўрачысты сход, які хацелі правесці актывісты Партыі БНФ. Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці горада вырашаюць, якім чынам можна адзначыць Дзень Волі, не трапіўшы пад суд за арганізацыю несанкцыянаваных акцый або ўдзел у іх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international