Гомельскага журналіста-фрылансера пакаралі чарговым штрафам - 7 млн. 350 тыс. рублёў

2016 2016-03-18T09:34:13+0300 2016-03-18T09:34:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

17 сакавіка гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў чарговы штраф. Суд Мазырскага раёну разгледзеў пратакол, складзены ў дачыненні фрылансера па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ). У Мазыры Кастусь Жукоўскі здымаў відэа пра праблемы мясцовага спіртавага заводу, якое потым трапіла ў інтэрнэт, і ў ліку іншых сайтаў яго выкарыстаў тэлеканал «Белсат». Суддзя Наталля Асадчая прызнала журналіста вінаватым і пакарала штрафам у 7 млн. 350 тыс. руб.

- Лічу, што гэта мэтанакіраваны ціск на мяне не толькі як на журналіста, а перадусім як на грамадскага актывіста. Улада хоча, каб я адсюль з'ехаў. У цэлым такія суды магу назваць проста здзекам. Не хацелася б, каб Еўропа глядзела на тое, як душаць свабоду слова ў Беларусі, праз пальцы, таму заклікаю міжнародную супольнасць да дапамогі незалежным журналістам у Беларусі. Да таго ж, праз такія суды ўлада проста цягне грошы ў бюджэт, выкарыстоўваючы журналістаў, прадпрымальнікаў і іншых грамадзян краіны, - пракаментаваў Жукоўскі.

Нагадаем, перад гэтым 24 лютага суд Жлобінскага раёна разгледзеў адразу два адміністрацыйныя пратаколы па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ), складзеныя мясцовай міліцыяй у дачыненні да Кастуся Жукоўскага. За кожны з пратаколаў суддзя пакарала фрылансера штрафам у памеры 40 базавых велічынь (агулам 80 базавых велічынь, што складае больш за 16 мільёнаў рублёў).Жукоўскі неаднаразова быў пакараны рознымі судамі Гомельскай вобласці за журналісцкую дзейнасць. Яго судзілі ў Карме, Калінкавічах, Гомелі, Жлобіне. Агулам яго штрафы на дадзены момант перавысілі 70 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international