Праваабаронцы “Вясны”: Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў Азербайджана

2016 2016-03-17T15:26:07+0300 2016-03-18T13:23:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasna_for_intigam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Вясна" - у падтрымку Інтыгама Аліева

"Вясна" - у падтрымку Інтыгама Аліева

17 сакавіка прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісаў распараджэнне "Аб памілаванні шэрагу асуджаных асоб". Сярод памілаваных на свабоду выйшла толькі невялікая частка палітвязняў Азербайджана.

Так, былі вызваленыя праваабаронцы Расул Джафараў, Талех Хасмамедаў, Анар Мамедлі і Хілал Мамедаў, журналісты Парвіз Хашымлі, Рауф Міркадыраў.

Праваабаронцы з ПЦ “Вясна” вітаюць на волі калег з Азербайджана, але адзначаюць:

“Далёка не ўсіх палітвязняволеных праваабаронцаў і журналістаў вызвалілі сёння. За кратамі застаюцца яшчэ шмат людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах. Сярод іх адзін з аўтарытэтных праваабаронцаў Інтыгам Аліеў, стан здароўя якога істотна пагоршыўся, і вядомая журналістка Хадзіджа Ісмаілава. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў Азербайджана!”

Усяго сёння было вызвалена 148 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international