Леаніда Кулакова ізноў выклікаюць у суд

2016 2016-03-16T15:34:37+0300 2016-03-16T15:40:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou_l.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Актывісту “Еўрапейскай Беларусі” Леаніду Кулакову 16 сакавіка на мабільны тэлефон прыйшло смс-паведамленне аб судовым разглядзе адміністрацыйнай справы ў дачыненні да яго па ч.3 арт. 23.34 за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў, што праходзіў 28 лютага ў Мінску.

Судовае паседжанне адбудзецца 24 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска. Судзіць будзе Міхаіл Хома.

Згодна копіі пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, што была накіравана раней актывісту па пошце, сведкамі на судзе выступяць Сайдло Дзяніс і Марцынкевіч Андрэй, абодва пражываюць на вул. Герояў 120-й дывізіі, 42.

Акрамя таго, яшчэ аднаму актывісту “Еўрапескай Беларусі” Мікалаю Коласу днямі прыйшла копія пратакола за ўдзел у тым жа мітынгу прадпрымальнікаў – 28 лютага.

Нагадаем, 10 сакавіка суд Цэнтральнага раёна ўжо асудзіў Леаніда Кулакова ў ліку іншых “мітынгоўцаў” да 50 базавых велічынь за ўдзел у масавым мерапрыемстве 22 лютага.

22 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску прайшоў чарговы мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў супраць Указа Прэзідэнта № 222, які, па сутнасці, пакідае прадпрымальнікаў без працы, уводзячы абавязковую сертыфікацыю тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з замежжа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international