Андрэй Палуда: Суд па справе Якавіцкага таксама перанесены

2016 2016-03-16T14:14:27+0300 2016-03-16T15:43:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, суд па апеляцыі над асуджаным да смяротнага пакарання Геннадзем Якавіцкім перанесены.

Разгляд апеляцыйнай скаргі Вярхоўным судом павінен быў адбыцца 22 сакавіка, але новую дату суда не называюць. Як не паведамляюць і прычыну, па якой суд адкладаецца на невызначаны тэрмін.

Нагадаем, што раней двойчы пераносіўся разгляд касацыйнай скаргі яшчэ аднаго асуджанага да вышэйшай меры – Івана Куляша. Ні падстаў для гэтага, ні дата пераносу пакуль невядомыя.

5 студзеня Мінскі абласны суд вынес Генадзь Якавіцкаму смяротны прысуд за забойства сваёй сужыцелькі, учыненае з асаблівай жорсткасцю.

Апеляцыйная вытворчасць, пасля ўнясення адпаведных зменаў у заканадаўства, пачала дзейнічаць з 27 лютага 2016 года. Яна дае суду другой ступені значна большыя магчымасці пры разглядзе скаргі і змене ці адмене прысуду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international