Семінар па сувязях з грамадскасцю для актывістаў НКА

2016 2016-03-16T11:38:27+0300 2016-03-16T11:39:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/communication.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй кампаній камунікацыйных кансультантаў запрашае актывістаў і лідэраў беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і праектаў прыняць удзел у спецыяльным семінары "Грамадскія сувязі як рэсурс ўмацавання ролі і ўплыву арганізацый грамадзянскай супольнасці. Узаемадзеянне са СМІ, бізнэсам, дзяржавай і грамадствам", які пройдзе 7-8 красавіка ў Мінску.

Асноўныя змястоўныя аспекты семінара:

Модуль «НДА і СМІ». Будзе разгледжаны падыход да выбудоўвання і наладжвання працы НДА са СМІ: стварэнне прэс-пула, рассылка, ньюсмейкерства і г.д. Таксама будуць абмеркаваны асноўныя тыпы камунікацыі НДА са СМІ: па дзейнасці НКА ў цэлым і ў межах асобнага праекта. СМІ як інструмент камунікацыі, з дапамогай якога НКА даносяць свае пасланні і ідэі да шырокай грамадскасці. НДА як аб'ект цікавасці для СМІ ў выглядзе ньюсмейкера, эксперта і партнёра.

Асноўныя аспекты:

- Як пачаць і выбудаваць работу са СМІ.

- Інструменты ўзаемадзеяння са СМІ.

- Камунікацыя са СМІ па дзейнасці НКА і ў межах асобнага праекта.

Модуль «Бізнэс і НКА: эфектыўныя спосабы ўзаемадзеяння». У межах модуля будуць разгледжаныя варыянты ўзаемавыгаднай камунікацыі НКА і бізнес-структур, НКА і бізнес-супольнасці. З аднаго боку, ўвага будзе нададзена важным аспектам дзейнасці НКА, якія прадастаўляюць магчымасць пошуку партнёраў для сумеснай рэалізацыі праектаў. З іншага – прадстаўнікам НКА будуць прапанаваныя інструменты, якія дапамагаюць размаўляць на адной мове з прадстаўнікамі бізнесу і інтэграваць праекты НКА ў стратэгіі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці прадпрыемстваў.

Асноўныя аспекты:

- Спосабы ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння бізнесу і НКО.

- Стварэнне і развіццё «праектаў» для бізнесу.

- Пошук партнёраў у бізнес-асяроддзі.

Модуль «GR для НДА». Паняцце Government Relations і іх месца ў сістэме карпаратыўнай камунікацыі. Мэта, аб'ект і суб'екты GR. Кампетэнцыі GR-спецыяліста. Каналы і метады камунікацыі. Інстытуцыйныя асновы GR. Этычныя аспекты дзейнасці ў сферы GR. Тэхналогіі GR як процівага карупцыі. GR дзейнасць як інструмент пабудовы грамадзянскай супольнасці. Спецыфіка GR ў Беларусі і ў «трэцім сектары». Public affairs у дзейнасці арганізацый у Беларусі. Прававое рэгуляванне GR і лабізму: сусветная практыка і сітуацыя ў Беларусі. Паняцце «метамовы» дзяржаўнай камунікацыі. Прыёмы ўцягвання стэйкхолдэраў. Статус канструктыўнага апанента і партнёра – тэхналогія сыходу ад камунікатыўных тупікоў.

Колькасць месцаў абмежавана. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзел у семінары неабходна да 31 сакавіка 2016 года запоўніць анкету-заяўку (https://docs.google.com/forms/d/1ByzRKfj7o2h4izZtqImbDtLa3vQhg6YeDLljIO3Eu9k/viewform). Усе дадатковыя пытанні па семінару можна накіроўваць на скрыню eurobelarusNGO@gmail.com. Інфармацыя пра семінар таксама даступная на сайце http://eurobelarus.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international