Салігорск: антыкрызісны мітынг і пікет за канстытуцыйныя правы забаранілі

2016 2016-03-15T11:50:30+0300 2016-03-15T11:51:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне антыкрызіснага мітынгу і пікета за канстытуцыйныя правы ў беларускай сталіцы шахцёраў, арганізатарам якіх выступаў мясцовы актывіст БХД Уладзімір Шыла.

Мітынг на стадыёне “Шахцёр” намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму па ідэалогіі Мікалай Маскевіч адмовіўся ўзгадняць нібыта з-за парушэння некаторых патрабаванняў закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Пікет за канстытуцыйныя правы спадар Маскевіч забараніў, спаслаўшыся на неадпаведнасць месца яго правядзення пераліку месцаў, вызанчаных мясцовым райвыканкамам.

Уладзімір Шыла гэткае рашэнне мясцовых уладаў лічыць неправавым і парушаючым не толькі яго правы, але і тых грамадзян, якія збіраліся прыняць удзел у запланавыных мірных сходах.

- Справа ў тым, што ў сваіх заявах я пакідаў кантактны нумар тэлефона і прасіў загаддзя паведаміць аб узнікненні прычын, якія перашкаджаюць правядзенню мерапрыемства, для іх сваечасовай ліквідацыі. На жаль, ніхто з адказных за гэта чыноўнікаў мне не патэлефанаваў, а мерапрыемствы беспадстаўна забаранілі. Ніхто так і не патулмачыў, для дасягнення якіх мэтаў былі абмежаваныя нашы правы на свабоду выказвання свайго меркавання і правядзенне мірных сходаў. Хацелася б нагадаць, што Камітэт па правах чалавека ААН, куды я неаднаразова звяртаўся з аналагічнымі праблемамі, патрабуе ад дзяржавы садзейнічаць ажыццяўленню права на мірныя сходы, а не імкнуцца яго залішне і празмерна абмежаваць, - кажа актывіст БХД.

Мэтазгоднасць судовага абскарджвання рашэнняў Салігорскага райвыканкаму Уладзімір Шыла бліжэйшым часам плануе абмеркаваць з мясцовымі праваабаронцамі. Пакуль жа рэалізаваць сваё права на свабоду выказвання свайго меркавання і правядзенне мірных сходаў актывіст плануе ў суседнім Копыльскім раёне, дзе прадстаўніку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віктару Дашкевічу дазволілі правядзенні мітынгу да Дня Канстытуцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international