Брэст: пракуратуру просяць адрэагаваць на адмову чыноўніка прадставіць міліціыі дакументы наконт выбараў

2016 2016-03-13T23:40:20+0300 2016-03-13T23:40:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakuror-arysht.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведную скаргу ў пракуратуру горада Брэста накіраваў мясцовы актывіст Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк, які дамагаецца, каб была распачата крымінальная справа па факту падлогу выбарчых бюлетэняў і несапраўднага падліку галасоў падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў.

У сваёй скарзе Турчаняк звяртае ўвагу на тое, што падчас праверкі ягонай ранейшай заявы з аддзела унутраных справаў Маскоўскага раёна города Брэста ў адміністрацыю гэтага раёна быў накіраваны ліст з просьбай прадставіць копію выніковага пратакола наконт галасавання на выбарах прэзідэнта РБ на ўчастку №60 Маскоўскага раёна Брэста, а таксама копію пратакола аб датэрміновым галасаванні на гэтым участку.

Аднак, як вынікае з адказу за подпісам намесніка кіраўніка раённай адміністрацыі Андрэя Філановіча, у гэтай установе лічаць нямэтазгодным прадстаўляць копіі выніковых пратаколаў, бо азнаёміцца з імі кожны грамадзянін мог на выбарчым участку.

Як заўважае Дзяніс Турчаняк, магчымасць, якую мае кожны грамадзянін для знаёмства з пратаколамі галасавання на выбарчым участку, і прадстаўленне звестак паводле запыту праваахоўных структураў, што ладзяць праверку згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам – гэта зусім розныя рэчы. “Я лічу, што Андрэй Філановіч наўмысна ўводзіць у зман супрацоўнікаў міліцыі і адмаўляе ў прадстаўленні копій пратаколаў паводле надуманых прычын, - кажа актывіст. – Запатрабаваныя супрацоўнікамі РАУС пратаколы ёсць важным доказам, бо там утрымліваецца інфармацыя, якая сведчыць, што сябры камісіі на выбарчым участку №60 не выявілі недахоп чатырох бюлетэняў падчас падвядзення вынікаў галасавання”.

Прадстаўнік Руху “За Свабоду” не выключае, што мае месца фальсіфікацыя вынікаў выбараў паводле сцэнару, пра які распавядаў у адным са сваіх інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка, калі даў зразумець, што выбарчыя бюлетэні трапляюць з участкаў у выбаркамы раённага узроўню, і там могуць абвесціць якія заўгодна вынікі галасавання. Больш падрабязна пра гэты механізм Дзяніс Турчаняк распавядае ў адмысловым відэасюжеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international